Ці мае шанец Беларусь стаць еўрапейскай сталіцай белых буслоў?

Аб гэтым і яшчэ аб шмат іншым паразмаўлялі ў апошні дзень зімы на традыцыйнай справаздачнай канферэнцыі сябры Гродзенскага аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. (фота, відэа)

03.03.2015 Грамадства Аўтар: Ирина Новик Фота: Ирина Новик

28 лютага сябры арганізацыі і іншыя ахвотныя сабраліся, каб правесці справаздачную канферэнцыю. Наведвальнікі  мерапрыемства  паслухалі і  цікавыя выступы і даведаліся, каго “злавілі” фоталавушкі ў беларускай частцы Белавежскай пушчы і як жывецца малому арляці ў яе  польскай частцы; якія рэдкія рэгістрацыі птушак адбыліся за мінулы год і

Таксама былі падведзены і вынікі творчых конкурсаў, якія ішлі цягам году – аўтары лепшых фотаздымкаў і малюнкаў, прысвечаных птушкам, былі ўганараваныя дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.


Не менш цікава было удзельнічаць у конкурсе на каманднае маляванне птушкі – сімвала новага года – вушастай савы. Навучэнцы дзесятай гімназіі, крылатыя дазорныя, справіліся з заданнем нават з завязанымі вачыма.

Удзельнікі канферэнцыі заслухалі  і зацвердзілі справаздачу старшыні і рэвізійнай камісіі за мінулы год, а таксама прынялі план працы на наступны. На добры ўспамін пра сустрэчу традыцыйна зрабілі агульны фотаздымак. 
А наноў абраныя старшыня і Савет абласнога аддзялення АПБ не сталі адкладваць працу надоўга – назаўтра пасля канферэнцыі запрасілі ўсіх ахвотных на першае веснавое назіранне за птушкамі.

 


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 03.03.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.