У Гродна прайшлі першыя вясновыя назіранні за птушкамі

У першы дзень вясны сябры грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і ўсе ахвотыня прыехалі ў пойму ракі Свіслач, каб паназіраць за  тымі птушкамі, якія ўжо пачалі прылятаць з вырая.(фота)

05.03.2015 Грамадства Аўтар: Ирина Новик Фота: Ирина Новик

Да, назіранняў далучыліся сябры аранізацыі з усёй Беларусі і замежныя госці, якія напярэдадні ўдзельнічалі ў штогадовай канферэнцыі, а таксама школьнікі - сябры клубу “Крылаты дазор”.
Гэтым разам ўдалося пабачыць амялушак, вялікіх савукоў, качак-крыжанак, звычайнага гогаля,стаю лебедзяў-клікуноў, шэрага дразда, палявых жаўрукоў, зелянушку, звычайную стрынатку, кнігаўку, крумкача і чайку-рагатуху.


Карацей, сумаваць не прыйшлося – дасведчаныя назіральнікі віншавалі навічкоў з новымі для іх відамі птушак, рабілі нататкі…
Больш фотаздымкаў - у нашай фотагалерэі.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 05.03.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.