Перапляліся дні календара: Гродзенская восень-зіма ў здымках і вершах

У Гродне выпаў першы снег. Ён ляжыць, дачасны, на яшчэ зялёнай траве, нейкі нежаданы. Але восень ужо загадзя пяшчотна і акуратна рыхтуе нас да халадоў. Гродзенскі Зялёны партал паспеў захаваць апошнія імгненні восені, з крышку прыглушанымі фарбамі і прысмакам зімы.

Падымі ўгару сваё вока

І ты будзеш ізноў, як дзіця,

І адыйдуць-адлынуць далёка

Усе трывогі зямнога жыцця.

М. Багдановіч

Накрый мяне завеяй у начы,

Каб сніліся мне сны чароўныя...

Знікае восень у загадкавай цішы,

Мароз малюе абразы нерукатворныя...

Узгадай у памяці магічныя замовы,

У якіх так лёгка пераносіць забыццё,

Каб не кранаў нас доўгі час зімовы,

Схавай пад коўдру ўсё маё жыццё...

Раман Салонікаў

Ці дзень, ці ноч – усё адно.

Гарбата, з цукрам журавіны…

Халодным подыхам радзімы

Павеяў студзень праз вакно.

Iрына Хадарэнка

Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём

Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,

Твой кожны дзень,

Забраны забыццём,

Лічы сваім найбольшым адкрыццём,

Ты — з дрэва часу

Кволая галіна.

Штодня вядзі з самім сабою бой,

Каб клопаты цябе не пахавалі,

Жыві надзеяй,

Мараю слабой,

Што свет трымаецца

Адным табой —

З ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі.

Рыгор Барадулін
 

 


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 10.11.2016

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.