Зялёная сетка абвяшчае вакансію рэдактара Гродзенскага Зялёнага партала

Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем ўсімі сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.

12.06.2017 Грамадства Аўтар: Гродзенскі Зялёны партал Фота: pixabay.com

Пазіцыя: Рэдактар Гродзенскага Зялёнага партала. Поўная занятасць.

Абавязкі:

• кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;

• фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;

• фарміраванне рэдакцыйнай каманды: наём журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;

• узаемадзеянне з падрадчыкам (распрацоўшчыкамі, дызайнерамі, SEО-спецыялістамі);

• распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў сетцы Інтэрнэт;

• распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцыі, прэс-чаі, конкурсы і г.д.);

• падрыхтоўка штомесячных справаздач.

Патрабаванні:

• вопыт працы ў сферы on-line камунікацыі (больш за 2 гады на пасадах рэдактара, выпускаючага рэдактара, кантэнт- мэнэджэра);

• пажаданы, але не абавязковы вопыт адміністравання сайтаў на базе папулярных CMS;

• валоданне беларускай і рускай мовамі, англійская мова - пажадана;

• гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.

Са свайго боку гарантуем:

• цікавую і творчую каманду;

• разнастайную дапамогу і падтрымку;

• паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;

• павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама указаць 3 крокі, якія зрабілі б Гродзенскі Зялёны партал яшчэ лепшым.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас recruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017г.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 12.06.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.