Новы пункт пракату ровараў «ВелаСтарт» адкрыецца ў цэнтры Гродна

17 сакавіка, у пятніцу, «ВелоСтарт» (сетка пракатаў, якая належыць «Гроднааблкінавідэапракату») адкрывае веласезон-2017. Акрамя ранейшых кропак каля кінатэатраў, узяць ровар у арэнду можна будзе і ў новым месцы — каля кінатэатра «Чырвоная зорка» па вул. Сацыялістычнай, 4, піша Hrodna.life.

16.03.2017 Экалогія горада Крыніца: Hrodna.life Фота: kinogrodno.by

Увесну «ВелоСтарт» будзе працаваць з 10.00 да 19.00 без абеду і выходных. Цэны застануцца на ўзроўні мінулага года. Ровары ўжо даступныя для браніравання на сайце velostart.by і па тэлефоне.

Вярнуць ровар можна будзе ў любую кропку пракату, папярэдне паведаміўшы пра гэта адміністратару.

Як і летась, каля кінатэатраў горада будуць працаваць таксама дзіцячыя пляцоўкі з электрамабілямі і атракцыёнам «Батут».

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 16.03.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.