Як стаць даўншыфцерам у Беларусі: 9 крокаў да жыцця на вёсцы

Сёння многія людзі, стаміўшыся ад жыцця ў вялікім горадзе, аддаюць перавагу вясковай цішы. Яны купляюць дом за горадам і з’язджаюць туды, каб жыць у гармоніі з прыродай. Часта гэта называюць модным словам «даўншыфцінг». Партал Дом-эксперт.by распавядае пра нюансы пошуку і набыцця свайго кавалка зямлі.

17.03.2017 Грамадства Аўтар: Гродзенскі Зялёны партал Крыніца: dom-expert.by Фота: dom-expert.by, a33.ru

З чым трэба вызначыцца і што вырашыць для сябе яшчэ да пачатку пошукаў?

1. Мэта набыцця дома ў вёсцы.

Надзелы зямлі падзяляюцца на тыпы паводле мэтаў карыстання. Бываюць надзелы «для будоўлі і абслугоўвання індывідуальнага жытла» (абавязкова трэба будаваць дом), зямля «асабістай прысядзібнай гаспадаркі» (трэба весці гаспадарчыя працы, але нельга будаваць капітальныя пабудовы), «дачныя таварыствы». Звярніце ўвагу, ці не мае надзел абмежаванняў карыстання (гэта прапішуць у пасведчанні аб рэгістрацыі). Напрыклад, валоданне зямлёй у водаахоўнай, прыбярэжнай ці зоне аховы энергасеткі абмяжуе вашы магчымасці карыстання ёй (пра гэта можна даведацца ў адпаведных законах).

2. Прыярытэтныя транпартныя накірункі

Вызначыцеся, што для вас больш важна: блізкасць да транспартных шляхоў, родных мясцін, якасмць шашы, магчымасць хутка дабрацца да гораду, у тым ліку зімой і г.д.

3. Адлегласць ад горада.

Упершыню з’язджаючы з горада, вы можаце адчуць трывогу, акая тым болей, чым даей вы ад’язджаеце. Але ўласнікі дамоў на вёсцы кажуць, што прынцыповай розніцы няма, жывяце вы ў 10 км або ў 50 км ад горада. Хаця т рэба ўлічываць, што чым больш глухая мясціна, тым горшыя там дарогі. А язда па сельскіх дарогах зойме больш часу.

Абіраем сектар пошуку будучага надзелу.

4. Тып паселішча.

Абіраючы паміж аграгарадком, вёскай, хутарам ці дачным таварыствам вызначцеся, што вам больш важна – цішыня ці інфраструктура. Акрамя таго,  розныя паселішчы маюць розныя патрабаванні да ўчасткаў. Ну і на практыцы быве так, што паселішча з’яўляецца вёскай, але насамрэч усё забудавана катэджамі, там няма крамы і г.д. Гэта ўсё пажадана ўлічыць.

Пасля таго, як прыкладна вызначыліся з вышэйназванысмі пытаннямі, можна больш шчыльна заняцца пошукамі.

5. Наступным крокам будзе адзначэнне патэнцыйна цікавых вам месцаў на мапавых сэрвісах.

Аўтар артыкула прапануе 3 сэрвісы:

а) мапа Камітэта па маёмасці дазваляе бачыць дзе знаходзяцца абраныя ўчасткі. Для гэтага трэба ў меню справа адзначыць птушкай зямельныя ўчасткі. Тады вы пабачыце вёску ці хутар у лесе, якія не бачныя на звычайнай мапе, даведаецеся памеры кавалкаў зямлі, калі націсніце на сам участак.

б) мапа з сайту Мінулае і Глобус дазваляе разглядаць гістарычныя мапы, спадарожнікавыя здымкі і розную картаграфію. Тут вельмі зручна паглядзець, якая вуліца з'яўляецца тупіковай, дзе стрэхі драўляных хат, а дзе дахі катэджаў, дзе ў населеным пункце ёсць рэчка, ці возера, дзе маюцца сезонныя дарогі, размешчаны фермы, ці разараныя палі.

в) абраныя населеныя пункты, ці кавалкі населеных пунктаў адзначаю на адмыслова створанай персанальнай мапе ў google maps, дзе ў тлумачэннях да кожнай кропкі можна запісаць свае каментары. Пасля наведвання мясцінаў у рэальнасці на мапе мяняю колер адносна маіх крытэрыяў. Аб тым, як ствараць мапы, можна прачытаць па спасылцы.

6. Вызначаем чыстыя раёны. Пасля Чарнобылю радыяцыйныя плямы могуць быць у любэм рэгіёне краіны, таму нялішнім будзе спраўдзіць, ці ёсць забруджаныя раёны ў арэале нашай цікавасці і выкрасліць небяспечныя. Можна выкарыстаць «Атлас современных и прогнозных аспектов последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС» (старонкі 54-77, спампаваць можна па спасылцы).

7. Складаем аптымальны машрут, які дазволіць нам наведаць абраныя кропкі найбольш хутка, то бок вырашаем «задачку каміваяжора».

Каб за адзін раз праглядзець больш за дзве кропкі сваіх прэарытэтаў, варта вызначыць найкарацейшы шлях руху, што завецца задачкай каміваяжора. На сайт http://gebweb.net/optimap/ закідваем нашы кропкі і атрымліваем аптымальны шлях.

8. Едзем на месца.

Разглядаем мясціны, размаўляем з жыхарамі, выяўляем плюсы і мінусы, абавязкова запісваем і фатаграфуем. Адразу звяртаем увагу на прыярытэтныя для нас рэчы: наяўнасць крамы, газу, вадаправоду, элекрычнасці, асфальтаванай дарогі. Можна адправіць запыт у мясцовы выканкам і даведацца, калі плануецца гэта ўсё зрабіць у вёсцы. Нялішне будзе даведацца аб адсутнасці запазычанасці па аплаце тых каммунікацый, якія маюцца на аб’екце.

9. Купляем зямлю.  Калі ў абранай вамі вёсцы вы хацелі б набыць зямлю з аўкцыёна, можна найперш даведацца пра кошты зямлі на сэрвісе Камітэта па маёмасці. Кошт зямлі за 1 м.кв. трэба памножыць на 1500 (звычайна на аўкцыёнах прадаецца 15 сотак). Гэта будзе кадастравы кошт патэнцыйнага надзелу. Кошт на аўкцыёне можа крыху адрознівацца, але гэта дае магчымасць зарыентавацца. Калі ўсё задавальняе, трэба ехаць у раённы ці сельскі выканкам і пісаць заяву аб жаданні прыдбаць ва ўласнасць надзел зямлі, які ствараецца па замове, але набыць яго можна толькі праз аўкцыён.  

Самастойныя пошукі можна замяніць або дапоўніць маніторынгам сайтаў з прапановамі продажу зямлі, напрыклад http://realt.by ці «Куфар».

 

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 17.03.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.