Галасуй за кандыдата на званне Птушкі 2019 года!

Два кандыдаты ўжо ёсць: гэта вялікі арлец і чайка-рыбачка. Іх прапанавалі Цэнтральны Савет і Сакратарыят АПБ. А трэцяга кандыдата чакаюць ад беларусаў!

Начало мероприятия: 25.01.2018

Якую з беларускіх птушак ты хочаш бачыць крылатым сімвалам 2019 года? Хто зменіць на гэтай годнай «пасадзе» чорнагаловага шчыгла? Аддай свой голас дзюбатаму абранніку.

АПБ прапануе некалькі птушак для галасавання. У спіс увайшлі ластаўка-зямлянкасівая жаўна і качка-крыжанка. На старонцы з галасаваннем мы расказалі пра іх асноўныя праблемы.

Ты можаш дадаць і свой варыянт кандыдатуры да гэтага спісу. Але май на ўвазе: тыя віды, якія ўжо былі Птушкай года раней, не могуць быць намінантамі. Гэта белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, зязюля, вушатая сава, гогаль, жаўрук-смяцюх, чорнагаловы шчыгел.

Пры прапанове сваіх птушак-кандыдатак раім таксама кіравацца распрацаванымі крытэрамі.

Пазнаёміцца з намінантамі бліжэй можна з дапамогай даведніка.

Выбары птушыных кандыдатаў скончацца 25 студзеня ў 24.00. Птушка, за якую прагаласуе большасць наведнікаў сайта, будзе нароўні з вялікім арляцом і чайкай-рыбачкай змагацца за званне Птушкі 2019 года на ХХІ З’ездзе АПБ, які адбудзецца 27 студзеня ў Мінску.



Падзяліцца: 10.01.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.