"Картонны Гродна" і яго маленькія жыхары: фотарэпартаж

21.09.2015

Дзеці самых розных узростаў старанна выфарбоўвалі ў яркія колеры картонныя дрэвы, сцены і дзверы замкаў, гарбузы ды кветкі. Пэндзлікаў, фарбаў і натхнення хапіла на ўсіх.

Дарослыя таксама выпусцілі на волю сваіх унутраных дзяцей і з задавальненнем размалёўвалі ўсё навокал. Акцыя стала афіцыйным пачаткам працы гарадзенскай дзіцячай экастудыі.

Глядзіце вялікі фотарэпартаж Вольгі Корсун.

Арганізавалі мерапрыемства актывісты “ВелаГродна" і мінскай установы "Цэнтр экалагічных рашэнняў" пры падтрымцы таварыства "Зялёная сетка".




Падзяліцца: 21.09.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.