Пра нас

Зялёная сетка – супольнасць экалагічных арганізацый, актывістаў, ініцыятываў, экспертаў, якія ў 2007 годзе аб'ядналіся, каб вырашаць тыя экалагічныя праблемы, якія немагчыма вырашыць паасобку.

У таварыства ўваходзяць 12 экалагічных грамадскіх арганізацый і 28 індывідуальных чальцоў з Мінска, Гродна, Гомеля, Баранавічаў, Брэста і іншых гарадоў Беларусі.

Праблемы, над якімі мы працуем, не могуць быць вырашаныя адной арганізацыяй або чалавекам. Толькі аб'яднаўшыся, мы можам разлічваць на тое, што наш голас будзе пачуты, а меркаванне — ўлічанае. Гэта і з'яўляецца асноўнай прычынай нашага імкнення да кансалідацыі беларускага зялёнага руху.

Місія Зялёнай сеткі — дасягненне гармоніі паміж чалавекам і прыродай праз устойлівае развіццё і моцны зялёнае рух.

Стратэгічныя напрамкі нашай працы:

  1. Ахова прыроды і спрыянне яе аднаўленню.
  2. Пашырэнне ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў.
  3. Развіццё грамадскага зялёнага руху ў Беларусі.

Дзейнасць таварыства заснаваная на прынцыпах Хартыі Зямлі, устойлівага развіцця, справядлівасці, празрыстасці, дэмакратычнага ўдзелу, павагі правоў чалавека і гендарнай роўнасці.

Мы актыўна супрацоўнічаем з органамі дзяржаўнага кіравання, эканамічнымі супольнасцямі, якія падзяляюць наш клопат пра экалогію Беларусі, а таксама з шэрагам іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці і бізнесам.

Зялёная сетка – актыўны ўдзельнік Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, прадстаўнік Сеткі з'яўляецца сукаардынатарам Рабочай групы 3 Форуму (Клімат, энергетыка і навакольнае асяроддзе), а таксама міжнароднай сеткі Climate Action Network ва Усходняй Еўропе, на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.

Савет таварыства «Зялёная сетка»:

  1. Алена Танкачова, старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.
  2. Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
  3. Віктар Ярмоленкаў, эксперт па ўстойлівым развіцці, кандыдат біялагічных навук.
  4. Рыгор Фёдараў, юрыст у галіне экалагічнага права, член грамадскага аб'яднання «Экадом».
  5. Рыгор Цярэнцьеў, старшыня грамадскай арганізацыі «Час Зямлі».
  6. Сяргей Магонаў, юрыст у галіне экалагічнага права, член грамадскага аб'яднання «Экадом».
  7. Уладзімір Зуеў, старшыня эколага-краязнаўчага грамадскага аб'яднання «Неруш».

Лагатыпы Зялёнай сеткi:

На беларускай мове ў фармаце.png

На беларускай мове ў фармаце.psd

На рускай мове ў фармаце.png

На рускай мове ў фармаце.psd