Таварышы Зялёнай сеткі

У таварыства ўваходзяць 19 экалагічных грамадскіх арганізацый і 41 індывідуальны чалец з розных абласцей  Беларусі.

 

Абласное грамадскае аб'яднанне «Гомельская асацыяцыя дзяцей і моладзі» (АСДЕМО)

Грамадская некамерцыйная няўрадавая арганізацыя з рэгіянальнымі падраздзяленнямі ў іншых гарадах Гомельскай вобласці (Рэчыца, Тураў, Жлобін, Мазыр, Рагачоў, Буда-Кашалёва). Прыярытэтамі дзейнасці з'яўляюцца праблемы аховы навакольнага асяроддзя і сацыяльныя пытанні.

asdemo.org

asdemo@gmail.com

 

Грамадская арганізацыя «Багна»

Мэтай грамадскай арганізацыі «Багна» з'яўляецца распаўсюджванне ідэй ўстойлівага развіцця, ахова навакольнага асяроддзя і забеспячэнне правоў грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Прадмет дзейнасці арганізацыі - абарона дзікай прыроды, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і водна-балотных угоддзяў Беларусі.

bahna.land

bahna.land@gmail.com

 

Грамадская арганізацыя «ЭкаБум»

Мэта аб’яднання – рэалізацыя прынцыпаў устойлівага развіцця Шумілінскага рэгіёна ў адпаведнасці з Нацыянальнай стратэгіяй сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. «Эка-бум» распрацоўвае мерапрыемстваы па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя, навучае правільнаму сартаванню бытавых адкідаў, садзейнічанне развіццю краязнаўства, экатурызму і многае іншае.

irakul72@mail.ru

 

Грамадскае аб'яднанне раварыстаў «Велагродна»

Асноўная мэта «Велагродна» - папулярызацыя ровара як экалагічнага транспарту і сродку актыўнага адпачынку, садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця, развіццю роварнай інфраструктуры і роварнага руху. 

velogrodno.by

velogrodnoby@gmail.com

 

Рэспубліканскае сацыяльна-экалагічнае грамадскае аб'яднанне «Жывое партнёрства»

Дзейнасць аб'яднання накіравана на абарону навакольнага асяроддзя, рацыянальнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў, развіццё нетрадыцыйных і узнаўляльных крыніц энергіі, захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва. Аб'яднанне актыўна прапагандуе ўкараненне сістэмы экалагічнага менеджменту ў сацыяльных, адукацыйных і царкоўных арганізацыях.

partnership.by

office@partnership.by

 

Фонд «За чыстую Прыпяць»

Асноўнай мэтай фонду з'яўляецца садзейнічанне паляпшэнню экалагічнага стану ракі Прыпяць, стварэнне і арганізацыя грамадскага руху за здаровую і спрыяльную экалагічную абстаноўку.

У 2017 годзе фонд удзельнічаў у розных экалагічных кампаніях, напрыклад, у прыборках "Зробім!". Вялікі ўклад арганізацыя ўнесла ў кампаніі "Стоп Е-40" і "Супраць арэнды ракі Прыпяць".

pripyatfond.by

pripyat_fond@gmail.com

 

Мінскае гарадское аддзяленне Міжнароднага грамадскага аб'яднання эколагаў

Асноўныя напрамкі працы арганізацыі ўключаюць маніторынг экалагічнай сітуацыі ў Беларусі, рэалізацыю праектаў па абароне навакольнага асяроддзя, а таксама навуковую дзейнасць.

kobruseu.bnr@gmail.com

 

Грамадскае аб'яднанне «Мінскае роварнае таварыства»

Мінскае роварнае таварыства займаецца развіццём роварнага руху і роварнай інфраструктуры ў Мінску і Мінскай вобласці з 2011 года. 2017 год у аб'яднанні называюць прарыўным для роварнага руху Беларусі. Актыватарам змяненняў стаў праект «Гарадскі роварны рух у Беларусі» пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза, які рэалізуецца сумесна з Цэнтрам экалагічных рашэнняў.

bike.org.by

info@bike.org.by

 

Эколага-краязнаўчае грамадскае аб'яднанне «Неруш»

Добраахвотнае аб'яднанне, створанае з мэтай арганізацыі асветніцкай дзейнасці, падтрымкі і развіцця грамадскіх ініцыятыў у сферы аховы навакольнага асяроддзя і краязнаўства. Неруш ўжо 20 гадоў аб'ядноўвае ініцыятывы грамадзян па пытаннях навакольнага асяроддзя.

nerush.vsebar.by

Nerush.ec@gmail.com

 

Беларускае маладзёвае грамадскае аб’яднанне «Час Зямлі»

Аб'яднанне «Час Зямлі» - гэта актыўныя грамадзяне Брэсцкай вобласці, згуртаваныя агульнай ідэяй абароны і паляпшэння навакольнага асяроддзя і захавання прыроднага патэнцыялу Беларусі. Дзейнасць накіравана на папулярызацыю зялёнага руху, захаванне і развіццё зялёных зон у гарадской і сельскай мясцовасці і вырашэнне канкрэтных экалагічных праблем у Брэсцкім і Пінскім рэгіёне.

ryhorterentev@gmail.com

 

Пастаўскае раённае аб'яднанне «Экаагратур»

Аб'яднанне працуе ў сферах аховы навакольнага асяроддзя, папулярызацыі і развіцця экалагічнага, краязнаўчага і сельскага турызму, займаецца асветніцкай і выдавецкай дзейнасцю, даглядае помнікі і магілы. «Экаагратур» аб'ядноўвае фермераў, вяскоўцаў, прадпрымальнікаў і гарадскіх жыхароў.

ecoagroturpostavy@gmail.com

 

Грамадскае аб'яднанне «Экадом»

«Экадом» – рэспублiканскае грамадскае аб`яднанне, ставіць сваёй мэтай прапаганду экалагічна мэтазгоднага ладу жыцця і ідэі ўстойлівага развіцця. Напрамкі дзейнасці:

ecohome-ngo.by

ecohome.by@gmail.com

 

Культурніцка-экалагічная ўстанова «Эка-Майстэрні»

Арганізацыя дзейнічае ў інтарэсах устойлівага развіцця праз нефармальную экалагічную асвету і адукацыю. «Эка-Майстэрні» працуюць з прадстаўнікамі мясцовых супольнасцяў (дзеці ад трох гадоў, падлеткі, дарослыя і пенсіянеры), а таксама з адукацыйнымі ўстановамі (дзіцячыя сады, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы).

ekamajsterni.by

ekamajsterni@gmail.com

 

НКА «Прастора»

«Прастора» развівае мясцовыя супольнасці, стварае магчымасці для гараджан Віцебска кіраваць сваім горадам праз іх Удзел у пераўтварэнні гарадскога асяроддзя.

prastora.info

prastoravitebsk@gmail.com

 

Грамадскае аб’яднанне «Экаманіторынг»

Асноўныя мэты дзейнасці аб’яднання – кантроль і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі, навядзенне парадку на зямлі, арганізацыя работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Гродзенскай вобласці, умацаванне матэрыяльнай базы аб'ектаў сацыяльнай сферы, стварэння ўмоў для масавага адпачынку грамадзян, павышэнне турыстычнай прывабнасці Гродзенскай вобласці.

ecomonitor@list.ru

ecomonitoring.by

  1. Бекіш Анастасія
  2. Бекіш Яраслаў
  3. Бельскі Юрый
  4. Балоціна Інэса
  5. Быстрык Арцём
  6. Вильскі Яўген
  7. Вінчэўскі Аляксандр
  8. Вайцешык Аляксандр
  9. Ярмоленкаў Віктар
  10. Яфімава Алеся
  11. Кабяк Яўген
  12. Казулька Георгій
  13. Каляда Юлія
  14. Корзун Ігар
  15. Каралева Святлана
  16. Крамлёва Вольга
  17. Кудравец Кірыл
  18. Купракоў Аляксей
  19. Кутолоўскі Ігар
  20. Лабанаў Яўген
  21. Лоўкіс Анатоль
  22. Магонаў Сяргей
  23. Майсюк Алена
  24. Новікава Таццяна
  25. Наздра Павел
  26. Отта Эвіка
  27. Панчкоўская Іна
  28. Пастухоў Ігар
  29. Пахоменка Андрэй
  30. Платоненка Леанід
  31. Палуцкая Ніна
  32. Парэчына Наталля
  33. Семенас Святлана
  34. Сідарэнка Яніна
  35. Сташкевіч Уладзімір
  36. Стрыжанкова Таццяна
  37. Сушко Ала
  38. Буронкін Дзмітрый
  39. Шепецюк Аляксандр
  40. Фалалеева Марыя
  41. Штык-Бажко Алена