Як да нас далучыцца

Якія магчымасці адкрывае ўдзел у Зялёнай сетцы?

  • падтрымка аднадумцаў і экспертаў па ўсёй Беларусі

  • абмен досведам па эфектыўным вырашэнні экалагічных праблем і рэалізацыі экаініцыятыў

  • перспектыва рэалізацыі свайго праекта ў сферы экалогіі

  • сумесны пошук новых рашэнняў актуальных экалагічных праблем

Як стаць валанцёрам

Калі для вас жыццё, экалогія, Беларусь не простыя словы, а сапраўдныя каштоўнасці...

Вы неабыякавыя да якасці ўласнага жыцця і таго, як будуць жыць вашыя дзеці...

Вы маеце ідэі і шукаеце аднадумцаў для рэалізацыі ўласных экапраектаў...

Далучайцеся! Запоўніце анкету валанцёра, і мы знойдзем для вас справу згодна з вашымі інтарэсамі.

А пакуль падпісвайцеся на нашы навіны на Facebook і Вконтакте!

Як далучыцца арганізацыям

Таварыства «Зялёная сетка» адкрытае да партнёрства і супрацоўніцтва з арганізацыямі, ініцыятывамі Беларусі, зацікаўленымі ў супольных дзеяннях па ахове навакольнага асяроддзя.

Каб стаць сябрам таварыства «Зялёная сетка», неабходна заключыць дамову.

Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце нам на адрас: pressgreenbel@gmail.com