Жураўлі і журавіны. У суботу Міёры восьмы раз прымуць экалагічны фестываль (+прэс-тур)

Менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Акрамя таго, Міёршчына штогод прымае ў госці больш за 35 000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў, якія спыняюцца на адпачынак на балоце і навакольных палях падчас восеньскай міграцыі.

14.09.2020 Жыццё ў стылі «эка» Аўтар: Прэс-рэліз Фота: doc-tv.ru

У праграме свята - бясплатнае наведванне экалагічнага візіт-цэнтра заказніка “Ельня”, назіранні за жураўлямі, майстар-класы па традыцыйных народных рамёствах (ганчарства, маляванка, валенне з воўны, саломапляценне, ласкутнае шыццё, кулінарыя і г.д.), выраб экалагічных сувеніраў, роспіс пернікаў з выявамі журавін і жураўля, продаж журавін і журавінавых прысмакаў і шмат іншых цікавостак!

Для СМІ: АПБ арганізуе аднадзённы прэс-тур, звяртацца на +375 44 747 3662 (Алеся)

Экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” пройдзе ў рамках праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім Сельскім Форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 14.09.2020

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.