Сажайте деревья, а не журналистов

Этнавечарына ў яблыневым садзе

Чарговы "Кніжны пікнік у яблыневым садзе" на тэрыторыі Новага замку прапануе танцы, гульні і чытанне на свежым паветры.

Начало мероприятия: 30.08.2015

 У праграме чакаюцца:
 
- традыцыйныя побытавыя танцы: “Полька”, “Падыспань”, “Ляхоніха”, “Нарэчанька”, “Лысы”, “Дзеўка ў сенях” і шмат іншых. Адразу на пляцоўцы мы развучваем танцы і танчым

- традыцыйныя гульні “Явар”, “Цярэшка” ды шмат іншых

- кніжны пікнік, які арганізоўвае Абласная бібліятэка імя Карскага: проста на траве ў садзе можна чытаць кнігі і пазіраць на пойму Нёмана

- настольныя гульні ад крамы “Кубік”

- і проста цудоўны ратунак ад спёкі ў цені яблыневага саду.

Пачатак у 15 гадзін. Уваход вольны.




Падзяліцца: 24.08.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.